500 метраў без правілаў і без... галавы
28.01.2012
—
ЧП
|
У Быхаўскім раёне 17-гадовы вясковец пракаціўся на чужым аўтамабілі. Вынік начной паездкі: вадзіцель у бальніцы, "фальксваген" разбіты, цагляная сцяна разбурана. Ноччу 14 студзеня ў раённую міліцыю паступіла паведамленне аб ДТЗ у вёсцы Халстова. Вадзіцель на небяспечным павароце не паспеў зарыентавацца, і аўтамабіль урэзаўся ў цагляны хлеў. Побач знайшлі маладога чалавека, якога выкінула з аўтамабіля, бо ён пагрэбаваў рэменем бяспекі. З сур'ёзнымі траўмамі (разрывам селязёнкі, пераломам сківіцы і ўдарам сэрца) ён быў шпіталізаваны ў рэанімацыю. — Пра вадзіцельскае пасведчанне ў 17 гадоў, як і пра ўменне ваджэння, не магло быць і размовы, — пракаментавалі здарэнне ў Магілёўскім ДАІ. — Аднак паездка аказалася даволі кароткай і скончылася аварыяй усяго праз 500 метраў. Уладальнік аўтамабіля быў моцна здзіўлены здарэннем. Мяркуецца, што яго дачка ўзяла ключы і перадала хлопцу. А можа, нехта яшчэ браў удзел у гэтых "прыгодах"? Праводзіцца праверка. Між тым, ДАІ папярэджвае маладых людзей не станавіцца загадзя дарослымі і садзіцца за руль насуперак правілам, думаць галавой, бо сумная практыка сведчыць: ёсць вялікая верагоднасць, што потым вы будзеце кіраваць не аўтамабілем, а, прабачце за суровую праўду, інвалідным крэслам. Алена Казлова. Пешаход загінуў... з-за святлафора?Гэтае здарэнне адбылося на скрыжаванні каля гандлёвага цэнтра "Рыга" на вуліцы Сурганава ў Мінску. Пажылы мужчына пачаў пераходзіць дарогу на зялёнае святло, а калі заканчваў рух — ужо гарэў чырвоны сігнал. У выніку пешахода збіў "УАЗ". Як стала вядома, ад атрыманых пашкоджанняў мужчына памёр у бальніцы. За апошні час гэта ўжо другі выпадак на гэтым скрыжаванні — у верасні мінулага года тут пры падобных абставінах загінула 17-гадовая дзяўчына. Колькасць секундаў, на працягу якіх будзе гарэць зялёнае святло для пешахода на тым ці іншым пераходзе, вызначаецца, зыходзячы з шырыні праезнай часткі і сярэдняй хуткасці руху пешахода, якая складае 1,3—1,4 метра ў секунду. Пра гэта расказаў старшы інжынер па арганізацыі дарожнага руху ДАІ Савецкага раёна Алег Шкурскі. Таксама важна, наколькі хутка пасля таго, як гасне зялёнае святло для пешаходаў, пачынае рухацца транспарт. Дзесьці зялёны сігнал для яго ўключаецца толькі праз 3-4 секунды пасля заканчэння руху пешаходаў, а дзесьці — практычна адразу. Што датычыцца скрыжавання каля гандлёвага цэнтра на вуліцы Сурганава, тут якраз гэты інтэрвал невялікі. Ганна ГАРУСТОВІЧ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Быхаўскім раёне 17-гадовы вясковец пракаціўся на чужым аўтамабілі. Вынік начной паездкі: вадзіцель у бальніцы, "фальксваген" разбіты, цагляная сцяна...
|
|