Знікла з-пад носа. 21.by

Знікла з-пад носа

31.01.2012 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пральную машынку скралі ад дзвярэй крамы ў Магілёве, дзе ўладальнікі новай бытавой тэхнікі афармлялі дакументы. Грузчыкі вынеслі машыну для транспарціроўкі, аднак калі прыбыў аўтамабіль для дастаўкі, на вуліцы было пуста.

Таямніцу хутка раскрылі супрацоўнікі Кастрычніцкага аддзела Дэпартамента аховы. Службовы сабака згубіў след на дарозе, але з дапамогай камер відэаназірання крамы і суседняга клуба ўдалося высветліць асобу чалавека, які падазраваўся ў крадзяжы. Калі прыехалі да яго дадому, 35-гадовы мужчына быў моцна п'яны. Прайшло літаральна некалькі гадзін, але аказалася, што злодзей разам з паплечнікам ужо паспелі прадаць пральную машыну незнаёмаму чалавеку і адзначыць "удалую здзелку". Цяпер на іх заведзена крымінальная справа.

Алена Казлова.

Расіяне са стрэльбамі заблукалі?

Каля адной з вёсак Добрушскага раёна, паблізу анклава Расійскай Федэрацыі, былі затрыманы два жыхары Бранска, браты 1965 і 1971 гадоў нараджэння. З расчэхленымі паляўнічымі стрэльбамі яны незаконна палявалі на тэрыторыі нашай краіны.

Самі расіяне патлумачылі, што прыбылі на паляванне ў анклаў у складзе групы паляўнічых. Старшы групы накіраваў братоў "у загон", прыкладна патлумачыўшы, дзе расійскія землі, а дзе — ужо тэрыторыя Беларусі. Дакументаў, якія б давалі права на паляванне ў нашай краіне, у затрыманых не аказалася. Былі складзены два адміністрацыйныя пратаколы, а дзве адзінкі імпартнай паляўнічай зброі канфіскаваны і перададзены на захоўванне ў Добрушскі РАУС.

Сяргей РАСОЛЬКА.

Купілі. А дзе дакументы?

2,4 тоны мяса буйной рагатай жывёлы агульным коштам звыш 26,4 мільёна рублёў закупілі самадзейныя прадпрымальнікі ў жыхароў Глыбоцкага, Шаркаўшчынскага і Міёрскага раёнаў. Пры гэтым неабходнай дзяржаўнай рэгістрацыі прадпрымальніцкай дзейнасці закупшчыкі не мелі.

Супрацоўнікі міліцыі ў Верхнядзвінскім раёне затрымалі аўтамашыну "Форд—Транзіт", якой кіраваў адзін з закупшчыкаў, жыхар гарадскога пасёлка Шаркаўшчына. Разам з ім ехаў "напарнік па бізнэсе", непрацуючы жыхар райцэнтра Міёры. У дачыненні да затрыманых складзены адміністрацыйныя пратаколы. Мяса канфіскавана.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пральную машынку скралі ад дзвярэй крамы ў Магілёве, дзе ўладальнікі новай бытавой тэхнікі афармлялі дакументы. Грузчыкі вынеслі машыну для транспарціроўкі,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика