Катлы не даруюць парушэнняў правілаў
01.02.2012
—
ЧП
|
У адзін дзень адбыліся адразу два здарэнні, у якіх фігуруюць ацяпляльныя катлы. Ёсць загінулыя і пацярпелыя. — У 15.22 у МНС паведамілі, што ва ўстановы аховы здароўя Бабруйска шпіталізаваны два пацярпелыя ў выніку выбуху катла на цвёрдым паліве ў малітоўным доме царквы, размешчанай па вуліцы Арджанікідзэ, — паведаміў рэдакцыі старшы інспектар Цэнтра даследаванняў у галіне бяспекі жыццядзейнасці Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Алег Малевіч. — Было ўстаноўлена, што двое непрацуючых грамадзян без пэўнага месца жыхарства прыйшлі ў малітоўны дом, каб іх абагрэлі і накармілі. Скарыстаўшыся выпадкам, бяздомныя вырашылі і памыцца. Спусціўшыся ў падвальнае памяшканне кацельні, каб нагрэць вады, яны пачалі прапальваць кацёл на цвёрдым паліве саматужнай вытворчасці, які не выкарыстоўваўся і быў адключаны ад сістэмы ацяплення. З-за адсутнасці цыркуляцыі ціск павысіўся і адбыўся выбух. У выніку пацярпелі абодва мужчыны: аднаго апякло гарачай вадой (атрымаў тэрмічныя апёкі твару, тулава, канечнасцяў другой-трэцяй ступеняў 60 працэнтаў цела), другі — тэрмічныя апёкі твару і кісцей рук 4 працэнтаў цела. Сам кацёл падчас выбуху разбурыўся. Двухпавярховы будынак царквы не пацярпеў, цеплазабеспячэнне не было парушана. Сяргей РАСОЛЬКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У адзін дзень адбыліся адразу два здарэнні, у якіх фігуруюць ацяпляльныя катлы. Ёсць загінулыя і пацярпелыя. |
|