У Гродне загарэўся дызельны мікрааўтобус
01.02.2012 18:44
—
ЧП
|
У Гродне загарэўся дызельны мікрааўтобус 1 лютага а 7-й раніцы на вуліцы Кабяка ў Гродне гарэў мікрааўтобус, паведамляе
Языкі полымя, якія ахапілі "Форд-Транзіт", былі бачныя за сотні метраў, і агонь мог перакінуцца на іншыя машыны. Каб пазбегнуць гэтага і дапамагчы пажарным, супрацоўнікі ДАІ на кароткі час абмежавалі рух на гэтым участку вуліцы. Як высветлілася, кіроўца дызельнага "буса" не змог самастойна запусціць рухавік і папрасіў іншага аб дапамозе. Той "пацягаў" мікрааўтобус туды-сюды, і з’ехаў, а "Форд" ледзь паспеў завесціся, як пасля хлапка пад капотам загарэўся. Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
1 лютага а 7-й раніцы на вуліцы Кабяка ў Гродне гарэў мікрааўтобус, паведамляе Gaigrodno.by. Каб пазбегнуць узгарання іншых аўто, супрацоўнікі ДАІ перакрылі вуліцу.
|
|