За два дні ў Старадарожскім раёне адбыліся два пажары — у краме і сельскім клубе. 21.by

За два дні ў Старадарожскім раёне адбыліся два пажары — у краме і сельскім клубе

02.02.2012 10:34 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

За два дні ў Старадарожскім раёне адбыліся два пажары — у краме і сельскім клубе


— Пра загаранне крамы па продажы аўтазапчастак для сельскагаспадарчай тэхнікі па вуліцы Міра ў Старых Дарогах стала вядома а палове восьмай раніцы. Прычым не ад вартаўніка, які ў гэты момант знаходзіўся ў будынку, а ад відавочцы, — расказаў старшы інспектар Цэнтра даследаванняў у галіне бяспекі жыццядзейнасці МНС Алег Малевіч.

— Абшыты сайдынгам драўляны будынак на момант прыбыцця пажарных ужо гарэў адкрытым полымем. Агонь знішчыў дах, знутры выгараў мансардны паверх, былі пашкоджаны перакрыцці па ўсёй плошчы і сайдынг на плошчы 20 квадратных метраў. Пацярпелых не было. Мяркуецца, што пажар здарыўся з-за перапальвання печы.

Ужо 1 лютага пасля 4 гадзін раніцы "запалаў" будынак сельскага Дома культуры ў вёсцы Дражно.

— Гарэў дах, агонь распаўсюджваўся па ўнутраных памяшканнях, калі на месца прыбылі аварыйна-выратавальныя падраздзяленні, — паведаміла падрабязнасці старшы інспектар цэнтра прапаганды і навучання пры Мінскім абласным упраўленні МНС Дыяна Жалязняк. — Аднапавярховы цагляны будынак быў узведзены ў 1978 годзе, пажарнай сігналізацыяй абсталяваны не быў. Каля 3 гадзін ночы прыбіральшчык клуба прапаліў кацёл і пайшоў дадому. У выніку пажару знішчаны дах, будынак выгараў знутры. Прычыны здарэння і матэрыяльны ўрон устанаўліваюцца.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
— Пра загаранне крамы па продажы аўтазапчастак для сельскагаспадарчай тэхнікі па вуліцы Міра ў Старых Дарогах стала вядома а палове восьмай раніцы. Прычым не ад...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика