Калі ў Кастрычніцкі РАУС Гродна паведамілі з бальніцы пра маладога чалавека, дастаўленага з нажавым раненнем, аператыўнікі крымінальнага вышуку пачалі адпрацоўваць версію разбойнага нападу. Пацярпелы сказаў, што на яго напаў невядомы, ударыў нажом у жывот і забраў грошы. Але... Аказалася, што незадоўга да гэтага здарэння цётка перадала маладому чалавеку 250 долараў для яго маці. Аднак за некалькі дзён ён "спусціў" валюту ў зале гульнявых аўтаматаў, а каб апраўдаць сябе ў вачах сваякоў, пайшоў на інсцэніроўку разбойнага нападу. І ледзь не развітаўся з жыццём, бо раненне аказалася вельмі цяжкім.
Калі ў Кастрычніцкі РАУС Гродна паведамілі з бальніцы пра маладога чалавека, дастаўленага з нажавым раненнем, аператыўнікі крымінальнага вышуку пачалі...