Выбух у будынку інтэрната. Ёсць пацярпелыя. 21.by

Выбух у будынку інтэрната. Ёсць пацярпелыя

09.02.2012 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Фота logoysk.info.

Паведамленне пра здарэнне ў Лагойскім раёне паступіла ў МНС у 13.45 8 лютага: у будынку інтэрната ў вёсцы Малінаўка адбыўся бытавы выбух.

На момант падрыхтоўкі публікацыі было вядома толькі тое, што гаворка ідзе пра трохпавярховы трохпад'ездны панэльны будынак. У выніку выбуху абрынуліся пліты перакрыцця другога пад'езда, разбураны перагародкі. З-пад завалаў работнікі МНС выратавалі чатырох чалавек, вядуцца работы па пошуку пацярпелых. На месцы выратавальнікі і медыкі аказалі дапамогу людзям, тут жа працуюць спецыялісты псіхалагічнай службы МНС. Усяго ў бальніцы дастаўленыя, згодна з папярэдняй інфармацыяй, чатыры чалавекі. Прычыны выбуху высвятляюцца. Гэта была ўся інфармацыя, якую ўчора ўвечары нам змаглі паведаміць. У прыватнасці, у Мінскім абласным упраўленні МНС быў аб'яўлены агульны збор супрацоўнікаў. Падрабязнасці здарэння абяцалі агучыць пазней — пасля высвятлення сітуацыі...

Сяргей РАСОЛЬКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паведамленне пра здарэнне ў Лагойскім раёне паступіла ў МНС у 13.45 8 лютага: у будынку інтэрната ў вёсцы Малінаўка адбыўся бытавы выбух.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика