Шукалі медыкі, шукала міліцыя.... 21.by

Шукалі медыкі, шукала міліцыя...

11.02.2012 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Для выратавання чалавека быў задзейнічаны нават усюдыход "Радзіян"

Гэты выпадак адбыўся ў Гомелі бліжэй да 15 гадзін дня: супрацоўнік гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі перадаў выратавальнікам, што па тэлефоне "103" папрасіў дапамогі чалавек, які не назваў сябе.

— Ён толькі сказаў, што знаходзіцца ў лясным масіве за Сожам, насупраць гомельскага гарадскога парка культуры і адпачынку імя Луначарскага. Паводле слоў пацярпелага, ён моцна змерз, самастойна перасоўвацца не можа, гэтак жа як не ў стане і вызначыць дакладнае месца свайго знаходжання, — расказалі ў Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях.

Да месца магчымага знаходжання пацярпелага былі накіраваны выратавальнікі, а таксама ўсюдыход і аўтамабіль медыцынскай дапамогі МНС. Да пошукаў далучыліся супрацоўнікі УУС і хуткай медыцынскай дапамогі. У 15.23 міліцыянеры знайшлі таго, хто прасіў дапамогі: 19-гадовага навучэнца першага курса Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту. Першую медыцынскую дапамогу яму аказалі работнікі медыцынскай службы МНС. Потым пацярпелага даставілі ў гомельскую гарадскую клінічную бальніцу №1. Навучэнец быў шпіталізаваны з дыягназам "агульнае пераахаладжэнне, адмарожванне ступняў ног".

Сяргей РАСОЛЬКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Для выратавання чалавека быў задзейнічаны нават усюдыход "Радзіян" Гэты выпадак адбыўся ў Гомелі бліжэй да 15 гадзін дня: супрацоўнік гарадской клінічнай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика