Вербаваў... праз інтэрнэт
14.02.2012
—
ЧП
|
Супрацоўнікамі ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй Віцебскай вобласці спынена злачынная дзейнасць грамадзяніна Расійскай Федэрацыі, жыхара Маскоўскай вобласці, які, выкарыстоўваючы інтэрнэт, вербаваў жыхарак Віцебскай вобласці для "падпрацоўкі" ў якасці "дзяўчат па выкліку" ў Маскве і Падмаскоўі. Паводле інфармацыі ўпраўлення ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама, расіянін на адным з сайтаў у інтэрнэце стварыў асабістую старонку, на якую дзяўчаты высылалі свае анкеты. Вывучыўшы звесткі анкет, вярбоўшчык звязваўся з дзяўчатамі і прапаноўваў ім працаўладкаванне ў сферы аказання інтымных паслуг. Пры гэтым ён маляўніча апісваў ўмовы працы і абяцаў казачна высокія заробкі і гарантыю бяспекі... У канцы студзеня на віцебскім чыгуначным вакзале быў затрыманы мужчына, які спрабаваў вывезці ў Маскоўскую вобласць дзвюх жыхарак Віцебска. Ім аказаўся 31-гадовы грамадзянін Расійскай Федэрацыі, генеральны дырэктар адной з будаўнічых арганізацый Маскоўскай вобласці. Затрыманаму "свеціць" пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам ад 7 да 10 гадоў з канфіскацыяй маёмасці. Праводзяцца мерапрыемствы па вызначэнні асоб жанчын, якіх спрабавалі завербаваць. Варта адзначыць, што ў 2011 годзе супрацоўнікамі ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй Віцебскай вобласці было спынена чатыры аналагічныя каналы, заведзены 24 крымінальныя справы па артыкулах Крымінальнага Кодэкса, якія маюць на ўвазе занятак прастытуцыяй, уцягненне ў занятак прастытуцыяй, вярбоўку з мэтай сэксуальнай эксплуатацыі. Аляксандр ПУКШАНСКІ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Супрацоўнікамі ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй Віцебскай вобласці спынена злачынная дзейнасць грамадзяніна Расійскай Федэрацыі,... |
|