Расіяне абакралі мінчаніна на 112 мільёнаў. 21.by

Расіяне абакралі мінчаніна на 112 мільёнаў

14.02.2012 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Трое жыхароў суседняй краіны прыехалі ў Мінск і выкралі з машыны індывідуальнага прадпрымальніка 112 мільёнаў рублёў.

— У адным з банкаў крымінальная тройца прасачыла за мужчынам, які зняў 112 мільёнаў, — расказвае прэс-афіцэр Першамайскага РУУС сталіцы Вольга Куцько. — Далей злачынцы цікавалі за ім на ўласным аўтамабілі. Дачакаўшыся зручнага моманту, калі мужчына выйшаў са сваёй "Аўдзі", пакінуўшы там грошы, зладзеі разбілі шыбу булыжнікам, забралі пакет з грашыма і зніклі. Ахвярай зладзеяў стаў 40-гадовы прадпрымальнік, які займаецца купляй-продажам аўтамабіляў.

Тыдзень спатрэбіўся сталічным аператыўнікам, каб знайсці злачынцаў. Іх затрымалі байцы САХРа ў кватэры па вуліцы Альшэўскага, якую расіяне арандавалі. У Мінск яны прыехалі для здзяйснення злачынства. Дваім затрыманым 26 гадоў, яшчэ аднаму — 28. Двое з іх раней судзімыя за крадзяжы. Грошы расіяне паспелі пераправіць на радзіму, паводле іх слоў — для пагашэння ўласных даўгоў. Праводзіцца расследаванне.

Алена АЎЧЫННІКАВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Трое жыхароў суседняй краіны прыехалі ў Мінск і выкралі з машыны індывідуальнага прадпрымальніка 112 мільёнаў рублёў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика