Пацярпеў кіроўца "хуткай"
16.02.2012
—
ЧП
|
Удзень на аўтадарозе Бобр — Крупкі ў раёне вёскі Багатыр адбылося лабавое сутыкненне аўтамабіля "УАЗ", які належаў Новалукомльскай цэнтральнай раённай бальніцы, і грузавіка "ГАЗ-53". У выніку ў салоне "хуткай дапамогі" быў заблакіраваны кіроўца. Другі кіроўца і пасажыры абодвух транспартных сродкаў не пацярпелі, удакладнілі ў Цэнтры даследаванняў у галіне бяспекі жыццядзейнасці МНС. Выратавальнікі пры дапамозе гідраўлічнага інструмента дасталі кіроўцу "хуткай", заціснутага ў машыне пасля сутыкнення з грузавіком. Калегі даставілі пацярпелага ў "сваю" ж бальніцу з дыягназам "удар, пералом галёнкі левай нагі". Разбор сітуацыі праводзіць Чашніцкі РАУС. Сяргей РАСОЛЬКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Удзень на аўтадарозе Бобр — Крупкі ў раёне вёскі Багатыр адбылося лабавое сутыкненне аўтамабіля "УАЗ", які належаў Новалукомльскай цэнтральнай раённай... |
|