"Левы" спірт
23.02.2012
—
ЧП
|
У Гродне затрымана буйнейшая ў гэтым годзе ў рэспубліцы партыя нелегальнага спірту, якая ацэньваецца прыкладна ў 800 мільёнаў рублёў. У адным з гаражных кааператываў затрымалі непрацуючага жыхара абласнога цэнтра, які разгружаў з мікрааўтобуса "Фальксваген" пяцілітровыя каністры са спіртам. У салоне было каля 2 тон. А потым аператыўнікі заняліся фурай на аўтастаянцы — там аказалася яшчэ 8 тон аналагічнага грузу. Спірт пад выглядам "Антыабледзяняльніка" прыбыў у Гродна з Расіі і быў, верагодна, прызначаны для рэалізацыі праз дробнааптовых прадаўцоў. Барыс ПРАКОПЧЫК. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Гродне затрымана буйнейшая ў гэтым годзе ў рэспубліцы партыя нелегальнага спірту, якая ацэньваецца прыкладна ў 800 мільёнаў рублёў. |
|