Прыгажуню выратаваў вадалаз
24.02.2012
—
ЧП
|
Падчас правядзення VІІІ Нацыянальнага конкурсу прыгажосці "Міс Беларусь—2012" адна з удзельніц упала ў басейн. Работнік МНС выратаваў дзяўчыну. — Здарэнне адбылося ў басейне гарадскога цэнтра алімпійскага рэзерву па сталічнай вуліцы Герояў 120-й дывізіі, — распавёў падрабязнасці здарэння старшы інспектар Цэнтра даследаванняў ў галіне бяспекі жыццядзейнасці МНС Алег Малевіч. — З памоста ў ваду звалілася ўдзельніца конкурсу, ураджэнка Гродна Кацярына Слышова. Дзяўчына 1990 года нараджэння не ўмела плаваць, а глыбіня басейна ў месцы яе падзення складала каля 7 метраў. Вадалазны спецыяліст цэнтра вадалазна-выратавальнай службы Рэспубліканскага атрада спецыяльнага прызначэння Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Сяргей Пастаялкін, які ў ліку іншых забяспечваў бяспеку правядзення мерапрыемства, выратаваў прыгажуню. Дапамога медыцынскіх работнікаў дзяўчыне не спатрэбілася. Выратаванаму сабаку знойдуць гаспадараПра тое, што ў сталіцы на Свіслачы ў раёне вуліцы Лугавой тоне сабака, выратавальнікам паведаміў выпадковы відавочца. — Гэта здарылася каля 16 гадзін. Калі да месца выкліку прыбылі работнікі МНС, яны ўбачылі, што сабака знаходзіцца прыкладна за 15 метраў ад берага: самастойна спрабуе выкараскацца з палонкі на край лёду. Шырыня ракі ў гэтым месцы дасягае 25 метраў, — расказалі ў Цэнтры даследаванняў у галіне бяспекі жыццядзейнасці МНС. — Праз 15 хвілін сабаку з выкарыстаннем выратавальнага плыта, гідраўлічных касцюмаў дасталі з вады на бераг. Пасля яго перадалі жыхару прыватнага сектара, які паабяцаў абагрэць "сябра чалавека" і знайсці яму гаспадара. Сяргей РАСОЛЬКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падчас правядзення VІІІ Нацыянальнага конкурсу прыгажосці "Міс Беларусь—2012" адна з удзельніц упала ў басейн. Работнік МНС выратаваў дзяўчыну. |
|