На Вілейшчыне вартаўнік фермы праспаў цялят
24.02.2012 17:52
—
ЧП
|
На Вілейшчыне вартаўнік фермы праспаў цялят Чатырох цялят укралі невядомыя злачынцы ноччу 23 лютага з малочнатаварнай фермы сельгаспрадпрыемства “Сцешыцы” ў вёсцы Паляны Жарскага сельсавета.
Зламыснікаў не збянтэжыў той факт, што ферму ахоўваў вартаўнік. Ён па нейкіх прычынах не стаў перашкодай для зладзеяў. Пра гэта паведаміла “РГ” прэс-служба ўпраўлення ўнутраных спраў Мінаблвыканкама. Скрадзеныя цяляты ацэньваюцца ў 4 мільёны 429 тысяч рублёў. Крымінальная справа ўзбуджаная па артыкуле “Крадзеж”. Вілейскае сельгаспрадпрыемства па крадзяжы цялят склала кампанію маладзечанскаму і валожынскаму сельгаспрадпрыемствам, у якіх за апошнія паўгода таксама кралі жывёлу. Трое цялят зніклі летась 6 кастрычніка з фермы ў вёсцы Войштавічы Валожынскага раёна, праз двое сутак яшчэ двое некуды дзеліся ў вёсцы Галабурды, што таксама на Валожыншчыне. Сем цялят недалічыліся 10 студзеня на ферме ў Вялікім Сяле Палачанскага сельсавета Маладзечанскага раёна. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чатырох цялят укралі невядомыя злачынцы ноччу 23 лютага з малочнатаварнай фермы сельгаспрадпрыемства “Сцешыцы” ў вёсцы Паляны Жарскага сельсавета. Зламыснікаў... |
|