Гора ад кемлівасці
25.02.2012
—
ЧП
|
Жыхарка горада Віцебска вырашыла прадаць суседцы па пад'ездзе сем трубак шпалер, што і зрабіла. На наступны дзень вырашыла зноў зайсці да суседкі, каб патэлефанаваць ад яе. Дзверы ў кватэру аказаліся не зачыненымі, дома нікога не было. Жанчына вырашыла скрасці прадукты з халадзільніка. Пакідаючы кватэру з выкрадзенымі прадуктамі, у адным з пакояў яна заўважыла "свае" шпалеры і... прыхапіла іх. А потым зноў прадала шпалеры, але ўжо суседцы з іншага дома. Невядома, якім быў бы далейшы лёс гэтых шпалер, калі б суседка па пад'ездзе не звярнулася ў міліцыю. Як паведаміў старшы памочнік пракурора Першамайскага раёна г. Віцебска Дзмітрый Лутаў, "кемлівая" жанчына асуджана да пакарання ў выглядзе грамадскіх работ. Аляксандр ПУКШАНСКІ Не думалі, не гадалі, а іх... эвакуяваліУ самым цэнтры Брэста, у дзевяціпавярхоўцы па вуліцы Савецкай, бліжэй да сярэдзіны дня заняўся пажар. Гарэла кватэра на шостым паверсе. Выратавальнікі прыбылі хутка, але палаючую кватэру ніхто не адчыняў. Давялося выбіваць дзверы. У ахопленым дымам пакоі пажарныя знайшлі нецвярозых 53-гадовага гаспадара і яго 43-гадовую сяброўку. Іх на руках вынеслі з кватэры і перадалі брыгадзе медыкаў. А на пляцоўцы сёмага паверха літаральна валяўся яшчэ адзін п'яны, які, на сваё шчасце, не паспеў яшчэ дабрацца да злашчаснай кватэры. Ад дыму ён страціў прытомнасць і таксама быў перададзены "хуткай". Жыхароў верхніх паверхаў давялося часова эвакуяваць. Пажар быў ліквідаваны прыкладна за паўгадзіны. Вось так — учынілі стыхійнае бедства жыльцы адной кватэры, а пацярпеў амаль увесь дом. Яна СВЕТАВА.
. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жыхарка горада Віцебска вырашыла прадаць суседцы па пад'ездзе сем трубак шпалер, што і зрабіла. На наступны дзень вырашыла зноў зайсці да суседкі, каб... |
|