"Фараон" не гарыць
28.02.2012
—
ЧП
|
За выхадныя дні ў Магілёўскай вобласці на пажарах у вёсках загінулі 4 чалавекі, а з пажарам у магілёўскім гульнявым клубе ўдалося справіцца без ахвяр. У Бабруйскім раёне 25 лютага на пажары загінулі муж і жонка. Наведаць пенсіянераў у вёску Осава раніцай прыехаў іх сын, але ўбачыў пажар у хаце. Мужчына выцягнуў з агню сваю 80-гадовую маці, але жанчына ўжо не падавала прыкмет жыцця. Яе 71-гадовы муж таксама загінуў. Папярэдне Магілёўскае абласное ўпраўленне МНС паведаміла, што прычына пажару — неасцярожнасць пры курэнні. У Хоцімскім раёне ў нядзелю 65-гадовая жанчына з вёскі Трасціно прымала гасцей, і вечарына зусім не была безалкагольнай. Гаспадыня з сынам ляглі адпачываць, а ўначы адбыўся пажар, у выніку людзі загінулі. Верагодная прычына тая ж — неасцярожнасць пры курэнні. 26 лютага сістэма аўтаматычнай пажарнай сігналізацыі "Маланка" спрацавала ў гульнявым клубе "Фараон" у цэнтры Магілёва на вуліцы Ленінскай. Пажар пачаўся ў падвальным памяшканні. 40 чалавек эвакуіравалі, ніхто не пацярпеў, маёмасць не пашкоджана. Мяркуецца, што прычынай стала кароткае замыканне. Ілона Іванова. Рэле "замкнула"Адбыўся пажар у інтэрнаце Полацкага каледжа ўстановы адукацыі "Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Машэрава". Як паведамілі ў Віцебскім абласным упраўленні па надзвычайных сітуацыях, супрацьпажарная сігналізацыя спрацавала а трэцяй гадзіне дня. Пажарнымі было ўстаноўлена, што адбылося кароткае замыканне пускавога рэле ў памяшканні агульнай кухні на другім паверсе будынка інтэрната. Да прыбыцця падраздзяленняў МНС супрацоўнікамі адміністрацыі інтэрната з паверха эвакуіравалі 15 навучэнцаў. Усяго на паверсе пражывае 28 чалавек. Пацярпелых няма. Аляксандр ПУКШАНСКІ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За выхадныя дні ў Магілёўскай вобласці на пажарах у вёсках загінулі 4 чалавекі, а з пажарам у магілёўскім гульнявым клубе ўдалося справіцца без ахвяр.
|
|