Камянецкія злодзеі знайшлі ў падвале на Брэсцкай што выпіць і чым закусіць
05.03.2012 18:04
—
ЧП
|
Камянецкія злодзеі знайшлі ў падвале на Брэсцкай што выпіць і чым закусіць Двое камянчан падазраюцца ва ўчыненні крадзяжу з падвала. Гэта здарылася ў ноч з 24 на 25 лютага: тыя двое спрабавалі адкрыць сваімі ключамі некалькі падвалаў па Брэсцкай, 87. Адзін з замкоў “паддаўся”. Адчынілі дзверы, а там…
Найперш вынеслі гарэлку “Белая рака”, больш за 30 паўлітровых бутэлек. Затым вярнуліся па “закуску” – кансервы з саленнямі, бралі і бульбу, і цыбулю… Украдзенае супрацоўнікі міліцыі знайшлі дома ў тых братоў, раней судзімых, непрацуючых. Колькі разоў і хто іменна заходзіў па чужое дабро ў той падвал, следства ўдакладняе. Украдзенае ацэньваецца ў больш за 600 тысяч рублёў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Двое камянчан падазраюцца ва ўчыненні крадзяжу з падвала. Гэта здарылася ў ноч з 24 на 25 лютага: тыя двое спрабавалі адкрыць сваімі ключамі некалькі падвалаў па... |
|