"Ліпавы" бальнічны. 21.by

"Ліпавы" бальнічны

22.03.2012 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Для студэнта аднаго з каледжаў Ваўкавыска спроба апраўдаць пропуск заняткаў без уважлівых прычын фіктыўнай даведкай аб непрацаздольнасці закончылася крымінальнай справай.

Пры дапамозе камп'ютарнай тэхнікі свайго сябра малады чалавек вырабіў "дакумент" адной з мясцовых бальніц і прад'явіў у вучэбную частку каледжа. "Нумар" не прайшоў, бо на лісце не было вуглавога штампа, і неўзабаве юнака з-за прагулаў пазбавілі стыпендыі. Падчас вобыску ў межах крымінальнай справы, якая не мае дачынення да гэтай гісторыі, у кватэры мясцовай жыхаркі выявілі некалькі сапсаваных даведак. Аказалася, што студэнт прасіў яе распісацца замест урача.

Барыс ПРАКОПЧЫК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Для студэнта аднаго з каледжаў Ваўкавыска спроба апраўдаць пропуск заняткаў без уважлівых прычын фіктыўнай даведкай аб непрацаздольнасці закончылася...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика