Дапамог.... 21.by

Дапамог...

22.03.2012 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

За ўзнагароду ў памеры Br2 млн 86-гадовы гамяльчанін згадзіўся дапамагчы дзвюм маладым жанчынам, якія прадставіліся супрацоўніцамі малдаўскай фірмы.

Грамадзянкі распавялі гісторыю пра тое, што на мытні спынена іх машына з алкагольнай прадукцыяй. Ім тэрмінова патрэбен банкаўскі рахунак, на які з Малдовы будзе пералічана неабходная сума для пагашэння запатрабаваных плацяжоў. Разам яны накіраваліся ў банк, дзе пажылы чалавек мае рахунак. Па дарозе жанчыны папярэдзілі, што на рахунку не павінна быць грошай. Мужчына зняў усе свае зберажэнні ў памеры Br31 млн. Далей махляркі сказалі, што трэба перапісаць нумары купюр. Грошы засталіся ў руках адной з іх. І тут яна быццам "успомніла", што пакінула ў машыне мабільнік, за якім паспяшалася разам з усімі знятымі грашыма. На вачах разгубленага пенсіянера машына знікла ў невядомым кірунку. У міліцыю мужчына патэлефанаваў, калі дабраўся дадому. Пасля гэтага на ўсіх напрамках дарог ад Гомеля быў уведзены план "Перахоп". Па прыкметах, якія пенсіянер запомніў, каля вёскі Рагінь Буда-Кашалёўскага раёна быў затрыманы аўтамабіль, дзе знаходзіліся дзве маладыя жанчыны цыганскай нацыянальнасці, жыхаркі Магілёва. У машыне былі выяўлены і выкрадзеныя грошы — роўна Br31 млн.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За ўзнагароду ў памеры Br2 млн 86-гадовы гамяльчанін згадзіўся дапамагчы дзвюм маладым жанчынам, якія прадставіліся супрацоўніцамі малдаўскай фірмы.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика