Перавернутыя крыжы на сценах царквы. 21.by

Перавернутыя крыжы на сценах царквы

22.03.2012 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Па факце апаганення храма Іаана Хрысціцеля ў Мазыры раённым аддзелам Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь заведзена крымінальная справа. Злачынцам інкрымінуецца апаганенне збудаванняў і псаванне маёмасці.

Як расказала галоўны інспектар групы інфармацыі і сувязі з грамадскасцю ўпраўлення Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава, ноччу невядомыя на сценах фасада будынка царквы чорнай фарбай нанеслі цынічныя надпісы і перавернутыя крыжы. Дарэчы, вандалы не ўпершыню паганяць цэрквы ў сталіцы Палесся. У 2006 і 2007 гадах сатаністы ад пентаграм і лічбаў "666" на сценах перайшлі да больш сур'ёзных нападаў. 5 гадоў таму ўначы была абліта палівам і поўнасцю згарэла царква Святога Георгія Перамаганосца, а праз тры месяцы была здзейснена спроба падпаліць мясцовы касцёл. Але ж тады затрымалі чатырох мясцовых жыхароў. Іх асудзілі і прыгаварылі да 7 і 7,5 года турмы. Аднак у Мазыры, верагодна, зноў з'явіліся паслядоўнікі "цёмных сіл". Цяпер праводзяцца следчыя дзеянні і ўстанаўліваюцца асобы, якія здзейснілі злачынства. У тым ліку правяраецца дачыненне да яго здзяйснення асоб, якія раней прыцягваліся да крымінальнай адказнасці за аналагічны ўчынак.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Па факце апаганення храма Іаана Хрысціцеля ў Мазыры раённым аддзелам Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь заведзена крымінальная справа. Злачынцам...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика