Помнік абрынуўся. 21.by

Помнік абрынуўся

22.03.2012 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Фота МНС.У выніку моцных парываў ветру значна пашкоджаны помнік воінам Вялікай Айчынай вайны ў вёсцы Іскра Чачэрскага раёна.

Дрэва, якое знаходзілася на тэрыторыі мемарыяла, пры падзенні закранула стэлу помніка. Апошняя абрынулася ўніз. Пабіты мармуровыя пліты з імёнамі загінулых, пашкоджана жалезная агароджа помніка. Зараз высвятляецца маштаб пашкоджанняў і сума, неабходная для правядзення аднаўленчых работ. У Гомельскім абласным упраўленні МНС таксама расказалі, што адначасова былі пашкоджаны і два пралёты лініі ЛЭП у вёсцы Усошнае. На тэрыторыі камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства "Батвінава" ў вёсцы Ветвіца паляцеў шыфер з даху цялятніка, пабудаванага паўстагоддзя таму. А ў Акцябрскім раёне вецер нарабіў бяды ў вёсцы Шкава, дзе пашкоджаны пабудовы сельскагаспадарчага прадпрыемства. Пацярпелых няма.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У выніку моцных парываў ветру значна пашкоджаны помнік воінам Вялікай Айчынай вайны ў вёсцы Іскра Чачэрскага раёна.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика