Схаваў манеты ад памежнікаў. 21.by

Схаваў манеты ад памежнікаў

22.03.2012 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Фота БЕЛТА.Больш за сто незадэклараваных старадаўніх манет і папяровых банкнот спрабаваў вывезці з Беларусі іншаземец. Кантрабанду выявілі полацкія памежнікі разам з супрацоўнікамі мытні ў грузавым аўтамабілі "Сканія" ў пункце пропуску "Урбаны".

Вадзіцель грузавіка — грамадзянін Польшчы — ноччу праходзіў працэдуру афармлення на выезд у Латвію. Манеты і купюры схаваў у кабіне, у спальным адсеку, пад коўдрай.

Эксперты ўстановяць нумізматычную каштоўнасць грошай, іх кошт. Відавочна, любы музей з задавальненнем прыме ў сваю калекцыю гэту буйную кантрабандную знаходку.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Больш за сто незадэклараваных старадаўніх манет і папяровых банкнот спрабаваў вывезці з Беларусі іншаземец. Кантрабанду выявілі полацкія памежнікі разам з...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика