У Новалукомлі патануў рыбак
22.03.2012
—
ЧП
|
Калі на месца здарэння прыбылі падраздзяленні МНС, каля палонкі памерам 1х1 метр ляжалі толькі вуда ды шапка... — Пра тое, што на возеры Лукомльскае тоне чалавек, каля 18 гадзін паведаміў відавочца, які таксама рыбачыў тут. Паводле слоў апошняга, мужчына лавіў рыбу на возеры з 9 гадзін раніцы. Калі калега па захапленні праваліўся пад лёд, відавочца спрабаваў аказаць дапамогу, але падысці бліжэй за 70 метраў да чалавека, які цярпеў бедства, не было магчымасці, бо лёд правальваўся, — распавёў падрабязнасці здарэння старшы інспектар Цэнтра даследаванняў у галіне бяспекі жыццядзейнасці МНС Алег Малевіч. — Адлегласць да берага складала 250 метраў, таўшчыня лёду была 10-15 сантыметраў, глыбіня ў гэтым месцы — 6 метраў. Праз дзве гадзіны цела жыхара Новалукомля, 72-гадовага пенсіянера, было знойдзена. Сяргей РАСОЛЬКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калі на месца здарэння прыбылі падраздзяленні МНС, каля палонкі памерам 1х1 метр ляжалі толькі вуда ды шапка...
|
|