На кальцавой сутыкнуліся чатыры аўто
24.03.2012
—
ЧП
|
Пасля апоўначы на 29-м кіламетры Мінскай кальцавой аўтадарогі адбылося дарожна-транспартнае здарэнне з удзелам чатырох аўтамабіляў. Паводле інфармацыі Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС, сутыкнуліся грузавы "МАЗ", што належаў ДЭУ №1 філіяла РУП "Мінскаўтадар", легкавікоў "БМВ-316" і "Форд Мандэа" і грузавіка "DАF-FT-105" прадпрыемства "ТрансГрэйс". Найбольш пацярпеў кіроўца аўтамабіля "БМВ", які быў дэблакіраваны з салона выратавальнікамі і шпіталізаваны з папярэднім дыягназам "адкрыты пералом левага бядра" і траўмамі. Пасажыр гэтага ж легкавіка, які быў нападпітку, самастойна выбраўся з машыны. Ён таксама шпіталізаваны з траўмамі. Кіроўцы іншых транспартных сродкаў не пацярпелі. Сяргей РАСОЛЬКА. Загарэўся рэйсавы аўтобусЗдарэнне адбылося ўвечары ў сталіцы на вуліцы Лабанка. Пажарных-выратавальнікаў выклікалі відавочцы. Як удакладнілі ў прэс-службе Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС, загарэлася праводка ў маторным адсеку пасажырскага аўтобуса маршрута №42 "Сухарава-6" — "Кунцаўшчына". Адбылося гэта на прыпыначным пункце "Захад-3". Агонь у салон "МАЗ-107" не патрапіў, пацярпелых не было. Мяркуецца, што прычынай пажару стала кароткае замыканне электраправодкі. Сяргей РАСОЛЬКА. Цыгарэты пад вугалемВіцебскія мытнікі спынілі нелегальную адпраўку буйной партыі беларускіх цыгарэт у Латвію. У пункце мытнага афармлення "Бігосава-2" у трох чыгуначных паўвагонах саставу, у якіх з Расійскай Федэрацыі ў Латвію па маршруце "Кісялеўскі — Вентспілс" везлі вугаль, было схавана каля 130 каробак з тытунёвымі вырабамі, маркіраванымі акцызнымі маркамі Рэспублікі Беларусь. Айчынныя цыгарэты "Прэм'ер" — аж 64,5 тысячы пачкаў на агульную суму больш за 190 мільёны рублёў — канфіскаваныя. Праводзіцца далейшая праверка. Нагадаю, што зусім нядаўна віцебскія мытнікі знайшлі ў вагонах (таксама з вугалем) кантрабандны тытунь коштам звыш 157 мільёнаў рублёў. Аляксандр ПУКШАНСКІ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пасля апоўначы на 29-м кіламетры Мінскай кальцавой аўтадарогі адбылося дарожна-транспартнае здарэнне з удзелам чатырох аўтамабіляў.
|
|