У Мядзеле “Опель” збіў жанчыну. Пацярпелая памерла ў бальніцы. 21.by

У Мядзеле “Опель” збіў жанчыну. Пацярпелая памерла ў бальніцы

26.03.2012 11:20 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Мядзеле “Опель” збіў жанчыну. Пацярпелая памерла ў бальніцы


На вуліцы Заазёрная ў нядзелю, 25 сакавіка, аўтамабіль “Опель Зафіра” збіў 33-гадовую жанчыну. Ад атрыманых траўмаў пацярпелая памерла ў бальніцы.

Паводле паведамлення прэс-службы міліцыі Мінскай вобласці, здарэнне адбылося каля 17 гадзін 45 хвілін. За рулём “Опеля” была 38-гадовая жыхарка Мядзела. Жанчына не справілася з кіраваннем, з’ехала на правую абочыну і збіла пешаходку. Пацярпелую адвезлі ў бальніцу, дзе ў 18 гадзін 30 хвілін яна памерла.

Па словах пракурора Мядзельскага раёна Анатоля Івашкевіча, кіроўца іншамаркі была нецвярозая. Яна змешчаная ў ізалятар часовага ўтрымання. Райаддзел следчага камітэта ўзбудзіў крымінальную справу па другой частцы 317 артыкула – “Парушэнне правілаў дарожнага руху, якое прывяло па неасцярожнасці да смерці чалавека”. 
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На вуліцы Заазёрная ў нядзелю, 25 сакавіка, аўтамабіль “Опель Зафіра” збіў 33-гадовую жанчыну. Ад атрыманых траўмаў пацярпелая памерла ў бальніцы. Паводле...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика