Жанчына згарэла, яе мужа змаглі выратаваць (+фота)
10.04.2012
—
ЧП
|
Жонку гаспадара дома, які гарэў, знайшлі на падлозе каля печкі. Выратаваць яе не змаглі. У аўторак, 10 сакавіка, у вёсцы Філіпаны Астравецкага сельсавета згарэў дом. Гаспадара выцягнулі з агню жыхары вёскі. Выратаваць яго жонку не атрымалася.Пажар заўважыў жыхар Філіпанаў Уладзімір Рыпінскі. Ён выклікаў выратавальнікаў і пабег да месца пажару − драўлянага дома на ўскрайку вёскі. Яму пашчасціла з дапамогай іншых жыхароў выратаваць гаспадара дома, 77-гадовага пенсіянера. Адтуль мужчыну накіравалі ў рэанімацыю з апёкамі верхніх дыхальных шляхоў. Калі на месца здарэння прыехалі выратавальнікі, дах быў цалкам ахоплены агнём. У доме яны знайшлі на падлозе каля печкі цела 59-гадовай жонкі гаспадара. Прычына пажару ўстанаўліваецца. Эдуард МАЛЫШКА, інспектар групы прапаганды і навучання Астравецкага РАНС. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У аўторак, 10 сакавіка, у вёсцы Філіпаны Астравецкага сельсавета згарэў дом. Гаспадара выцягнулі з агню жыхары вёскі. Выратаваць яго жонку не атрымалася. |
|