Выбуховая схованка. 21.by

Выбуховая схованка

03.05.2012 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У нежылым доме прыгранічнай вёскі Тусуманцы Воранаўскага раёна знойдзены выбухованебяспечны арсенал — каля 100 патронаў да стралковай зброі, абрэз паляўнічай зброі, выбуховыя рэчывы, электрадэтанатары і іншыя прадметы, якія могуць выкарыстоўвацца ў якасці кампанентаў для вырабу самаробных выбуховых прылад.

Як паведамляюць у прэс-службе УКДБ па Гродзенскай вобласці, уладальнікам арсеналу аказаўся непрацуючы жыхар г.п. Воранава. Пасля правядзення балістычнай і выбуховатэхнічнай экспертызы будзе прынята рашэнне аб завядзенні крымінальнай справы за "незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў". Правяраецца і версія дачынення падазронай асобы да кантрабанднай дзейнасці праз беларуска-літоўскую мяжу.

Святлана БАРЫСЕНКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У нежылым доме прыгранічнай вёскі Тусуманцы Воранаўскага раёна знойдзены выбухованебяспечны арсенал — каля 100 патронаў да стралковай зброі, абрэз паляўнічай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика