З'ела... пратакол
18.05.2012
—
ЧП
|
У Гродне супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі затрымалі парушальніцу, якая за кіраванне аўтамабілем у стане алкагольнага ап'янення ўжо была на тры гады пазбаўлена права кіравання транспартным сродкам, аднак пасведчанне кіроўцы пакінула сабе. У кастрычніку мінулага года яна з чацвёртага разу здала практычны экзамен, а дагэтуль з восьмай спробы — тэарэтычны. І вось... Спыніўшы 22-гадовую дзяўчыну на праспекце Янкі Купалы, супрацоўнікі спецыяльнага ўзвода "Дэльта" абласной Дзяржаўтаінспекцыі склалі два пратаколы — аб адміністрацыйным правапарушэнні і адабранні пасведчання кіроўцы. А далей... Атрымаўшы апошні, парушальніца яго... з'ела. Для далейшага разбору яе даставілі ў райаддзел міліцыі, а машына была змешчана на штрафную стаянку. Барыс ПРАКОПЧЫК Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Гродне супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі затрымалі парушальніцу, якая за кіраванне аўтамабілем у стане алкагольнага ап'янення ўжо была на тры гады пазбаўлена...
|
|