Пажар учыніў халадзільнік
19.05.2012
—
ЧП
|
Пажар учыніў халадзільнік
Ранкам скрозь сон 38-гадовая жыхарка вёскі Таркачы Дзятлаўскага раёна пачула сігнал аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка. Забраўшы дачок 16-ці і 13-ці гадоў (сужэнец быў на працы), гаспадыня пакінула задымлены дом. Калі ў 5.27 на месца выкліку прыбылі падраздзяленні МНС, дах драўлянага жытла гарэў адкрытым полымем. На ліквідацыю загарання спатрэбілася каля паўгадзіны. Агонь паспеў знішчыць дах дома, пашкодзіць перакрыцці, сцены і маёмасць унутры. Мяркуецца, што прычынай пажару стала кароткае замыканне электраправодкі халадзільніка. Сяргей РАСОЛЬКА Валюту ўкраў у цягнікуНоччу ў плацкартным вагоне цягніка Санкт-Пецярбург — Днепрапятроўск злодзей украў з-пад падушкі ў пасажыра, які спаў, барсетку, у якой знаходзілася 1000 расійскіх рублёў, мабільны тэлефон і асабістыя дакументы. Калі крымінальнага пасажыра затрымалі, высветлілася, што ён ужо другі год адшукваецца Пастаўскім раённым аддзелам унутраных спраў як даўжнік па справах аб кампенсацыі шкоды на карысць грамадзян. Таксама было ўстаноўлена, што гэты мужчына 1975 года нараджэння фактычна бяздомны, раней судзімы за крадзеж. Аляксандр ПУКШАНСКІ. Браканьерскія арсеналыФактамі незаконнай здабычы рыбы, на жаль, не здзівіш. Уражваюць часам "арсеналы" парушальнікаў, якімі тыя вядуць свой "промысел". Так, работнікі Гарадоцкай міжрайінспекцыі на возеры затрымалі двух непрацуючых, якія здабывалі рыбу стаўнымі сеткамі. Апошніх у браканьераў было ажно 10 даўжынёй 420 метраў. Шкода ад іх "рыбалкі" склала амаль 17 мільёнаў рублёў. Яшчэ больш "адзначыліся" бацька з сынам, якія на вадаёме ў Кобрынскім раёне здабывалі рыбу 15 сеткамі даўжынёй 502 метры. Работнікі Брэсцкіх абласной і міжраённай інспекцый ацанілі нанесеную прыродзе шкоду ў 30,5 мільёна рублёў. Уловы і сеткі канфіскаваныя, браканьераў чакае крымінальная адказнасць. Сяргей РАСОЛЬКА. Прадпрымальныя людзіСёлета на Віцебшчыне супрацоўнікамі падатковай інспекцыі было выяўлена больш за 30 фактаў ажыццяўлення незаконных перавозак пасажыраў. Апошніх абслугоўвалі прадпрымальныя людзі, якія не мелі абавязковай дзяржаўнай рэгістрацыі. На пяць з іх склалі пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні. На аўтатранспартныя сродкі быў накладзены арышт. У цэлым па выніках праверак, накіраваных на спыненне незарэгістраванай прадпрымальніцкай дзейнасці, да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута каля ста парушальнікаў. Сума накладзеных штрафаў склала больш за 24 мільёны рублёў. Аляксандр ПУКШАНСКІ. "Самагонны" дызельСупрацоўнікі міліцыі ў дызель-цягніку Маладзечна — Полацк затрымалі непрацуючага жыхара Полацка, які вёз 40 літраў самагону. Самапальная "вогненная вада" была разліта ў пяцілітровыя ёмістасці. А ў Віцебску супрацоўнікі міліцыі дома ў непрацуючага мужчыны канфіскавалі шэсць літраў спіртавой вадкасці. У дачыненні да затрыманага быў складзены адміністрацыйны пратакол. Жыхар Докшыцкага раёна з вёскі Круляўшчызна "папаўся" на продажы віна, якім гандляваў дома. Аляксандр ПУКШАНСКІ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ранкам скрозь сон 38-гадовая жыхарка вёскі Таркачы Дзятлаўскага раёна пачула сігнал аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка. Забраўшы дачок 16-ці і 13-ці гадоў (сужэнец...
|
|