Дайвера-кантрабандыста затрымалі на мяжы
31.05.2012
—
ЧП
|
Дайвера-кантрабандыста ўчора ўначы затрымалі беларускія пагранічнікі на мяжы з Латвіяй, паведаміў памочнік начальніка Полацкага пагранатрада Дзяніс Глебка. Грамадзянін Латвіі, сапраўдны майстар падводнага плавання, вырашыў выкарыстаць сваё ўмельства для непрыкметнай перапраўкі 10 каробак з цыгарэтамі. Аднак спроба аказалася беспаспяховай: за 80 м ад Дзяржаўнай мяжы на беразе ракі Заходняя Дзвіна яго знайшлі ваеннаслужачыя Полацкага пагранатрада. Таму што ў касцюме дайвера кішэняў для дакументаў не прадугледжана, то засведчыць сваю асобу плывец не змог. Парушальнік Дзяржаўнай мяжы затрыманы для далейшага разбору, тытунёвая прадукцыя канфіскавана. Для перапраўкі нелегальнага грузу праз водныя перашкоды кантрабандысты выкарыстоўваюць розныя прылады — ад вельмі простых плытоў да GPS-навігатараў. БЕЛТА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Грамадзянін Латвіі, сапраўдны майстар падводнага плавання, вырашыў выкарыстаць сваё ўмельства для непрыкметнай перапраўкі 10 каробак з цыгарэтамі. Аднак спроба... |
|