| Каб замесці сляды, падпалілі дом...
					01.06.2012
					 —
					ЧП
					
          	| 
					  
				 Двое вынеслі з прыватнага дома мінчанкі 19 760 долараў. Пасля гэтага, каб замесці сляды, дом падпалілі. Як паведамілі ва ўпраўленні Следчага камітэта Беларусі па Мінску, адзін з падазраваных — непрацуючы мінчанін 1987 года нараджэння — затрыманы і ўзяты пад варту. У дачыненні да яго і яго саўдзельніка (асоба і месцазнаходжанне апошняга высвятляецца) Ленінскім раённым аддзелам Следчага камітэта заведзены дзве крымінальныя справы — за крадзеж у асабліва буйным памеры і наўмыснае знішчэнне ці пашкоджанне маёмасці. Сума ўрону, нанесенага пацярпелай, устанаўліваецца. Надзея ДРЫЛА, Сяргей РАСОЛЬКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код: На вашем ресурсе это будет выглядеть так Двое вынеслі з прыватнага дома мінчанкі 19 760 долараў. Пасля гэтага, каб замесці сляды, дом падпалілі. | 
		
		
		 |