"Сацыяльныя работнікі" затрыманы па гарачых слядах
01.06.2012
—
ЧП
|
29 мая дзве жанчыны пад маркай сацыяльных работнікаў праніклі ў кватэру мінчанкі 1933 года нараджэння і скралі ў яе 200 долараў і 400 тысяч беларускіх рублёў. Пацярпелая адразу ж пасля таго, як заўважыла прапажу, звярнулася ў міліцыю... Псеўдасацыяльнымі работнікамі аказаліся цыганкі з Данецка і Арэхава-Зуева, якіх нарад Першамайскага аддзела Дэпартамента аховы МУС затрымаў па гарачых слядах. У дачыненні абедзвюх заведзена крымінальная справа за крадзеж. І не адна... Высветлена, што затрыманыя ў той жа дзень аналагічным чынам скралі 800 тысяч беларускіх рублёў і залаты пярсцёнак у пенсіянеркі з Заводскага раёна. Паводле слоў афіцыйнага прадстаўніка ўпраўлення Следчага камітэта Беларусі па Мінску Аляксандра ГЕРАСІМАВА, падазраваныя ўзятыя пад варту, правяраецца верагоднасць здзяйснення імі іншых крадзяжоў. Надзея ДРЫЛА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
29 мая дзве жанчыны пад маркай сацыяльных работнікаў праніклі ў кватэру мінчанкі 1933 года нараджэння і скралі ў яе 200 долараў і 400 тысяч беларускіх рублёў. Пацярпелая...
|
|