Пры дэмантажы апынуўся пад завалам. 21.by

Пры дэмантажы апынуўся пад завалам

01.06.2012 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Докшыцкім раёне пры самавольным дэмантажы будынку, які не эксплуатаваўся, пад заваламі апынуўся мужчына. Пацярпелага выратавалі работнікі МНС. Пра здарэнне ў вёсцы Круляўшчызна і неабходнасць аказання дапамогі чалавеку выратавальнікам паведамілі ў шэсць гадзін вечара. На месцы высветлілася, што абрынулася бетонная пліта ў цагляным аднапавярховым будынку, які быў у стадыі разборкі. Заціснула 53-гадовага мясцовага жыхара. Выкарыстаўшы механізаванае аварыйна-выратавальнае абсталяванне, супрацоўнікі МНС дэблакіравалі пацярпелага і перадалі брыгадзе хуткай медыцынскай дапамогі. Са шматлікімі пераломамі яго даставілі ў рэанімацыйнае аддзяленне Докшыцкай цэнтральнай раённай бальніцы. Стан мужчыны ацэньваецца як стабільна цяжкі. У Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях паведамілі, што пацярпелы разам з сужыцелькай дэмантаваў будынак для асабістых патрэб.

Сяргей РАСОЛЬКА, Аляксандр ПУКШАНСКІ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Докшыцкім раёне пры самавольным дэмантажы будынку, які не эксплуатаваўся, пад заваламі апынуўся мужчына. Пацярпелага выратавалі работнікі МНС.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика