Супраціўляліся дзяржінспектарам
08.06.2012
—
ЧП
|
Каб супакоіць браканьераў, работнікам Лоеўскай міжрайінспекцыі давялося выкарыстоўваць наручнікі. Тры грамадзяніны здабывалі рыбу стаўной сеткай на Дняпры ў Лоеўскім раёне. Пры вядзенні адміністрацыйнага працэсу яны не падпарадкаваліся дзяржінспектарам, спрабавалі ўцячы, вырываліся... Шкода прыродзе ад іх "рыбалкі" склала звыш 10 мільёнаў рублёў. І гэта далёка не адзіны выпадак, калі браканьеры не толькі не падпарадкоўваюцца патрабаванням дзяржінспектараў, але яшчэ і супраціўленне могуць аказаць. Як паведамілі ў Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, толькі за некалькі веснавых дзён быў зафіксаваны шэраг падобных здарэнняў. Напрыклад, непрацуючы грамадзянін, які здабываў рыбу сеткавым пад'ёмнікам на Свіслачы ў Пухавіцкім раёне, пры затрыманні работнікамі Мінскай міжрайінспекцыі спрабаваў уцячы, адмаўляўся называць сябе. Тры грамадзяніны, якіх работнікі Жлобінскай міжрайінспекцыі затрымалі за лоўлю рыбы сеткамі на Дняпры ў Рагачове, не толькі спрабавалі ўцячы, але нанеслі вяслом дзяржінспектару цялесныя пашкоджанні... Сяргей РАСОЛЬКА. Мішэнь для зладзеяўДва непрацуючыя жыхары Віцебска ноччу на 530-м кіламетры чыгуначнага перагону Віцебск—Чэпіна ўкралі з чыгуначнага моста аж 90 метраў кабелю. У Віцебскай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі ўрон ацанілі на суму звыш 2,4 мільёна рублёў. "Партызаны", раней ужо судзімыя за ўчыненне крадзяжоў, былі затрыманы і змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання. Выкрадзенае канфіскавана. Чыгуначным раённым аддзелам Следчага камітэта (г. Віцебска) заведзена крымінальная справа. Аляксандр ПУКШАНСКІ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Каб супакоіць браканьераў, работнікам Лоеўскай міжрайінспекцыі давялося выкарыстоўваць наручнікі. Тры грамадзяніны здабывалі рыбу стаўной сеткай на Дняпры ў...
|
|