Аднарукіх бандытаў... абрабавалі
12.06.2012
—
ЧП
|
У Віцебску ўкралі грошы з сейфа залы гульнявых аўтаматаў. Пра гэта паведамілі ў Кастрычніцкі раённы аддзел унутраных спраў з адміністрацыі прыватнага прадпрыемства. Каля шасці гадзін наведвальнік ў зале гульнявых аўтаматаў, скарыстаўшыся няўважлівасцю адміністратара, з незачыненага сейфа ўкраў грашовую выручку. Злодзей забраў больш за 1,1 мільёна рублёў. Міліцыянерамі быў затрыманы 22-гадовы непрацуючы мясцовы жыхар. "Узялі" ламбардЛамбард "узялі" два злодзеі ў Віцебску. Знаходзячыся днём у памяшканні ламбарда фірмы "Кабан і К" па вуліцы Чкалава, з незачыненай шафы зламыснікі здзейснілі крадзеж больш за 13,8 мільёна рублёў. Злодзеі былі затрыманы міліцыяй пры дапамозе службовага сабакі. Высветлілася, што на злачынства пайшлі два раней судзімыя, непрацуючыя мясцовыя жыхары 1985 і 1987 гадоў нараджэння. Апёкся ад вогнішчаЧатырохгадовы хлопчык атрымаў апёкі падчас адпачынку з бацькамі на беразе возера Лукомльскае пры распальванні вогнішча. Дзіця шпіталізаваны ў Новалукомльскую цэнтральную раённую бальніцу з апёкамі 2-3 ступені твару, шыі, правай рукі, цела. Стан дзіцяці цяжкі. Пра гэта паведамілі ў Віцебскім абласным упраўленні па надзвычайных сітуацыях. Аляксандр ПУКШАНСКІ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Віцебску ўкралі грошы з сейфа залы гульнявых аўтаматаў. Пра гэта паведамілі ў Кастрычніцкі раённы аддзел унутраных спраў з адміністрацыі прыватнага...
|
|