У Ашмянскім і Астравецкім раёнах дзяржаўтаінспекцыя ўсталюе расцяжкі на англійскай мове.
14.06.2012
—
ЧП
|
Гродзенская дзяржаўтаінспекцыя распрацавала эскізы расцяжак на англійскай мове. На расцяжках па-англійску напісана: “На Гродзеншчыне ліхачоў пазбаўляюць правоў. Адназначна”. Пра гэта паведамляе прэс-служба дзяржаўтаінспекцыі (ДАІ) Гродзенскай вобласці. Паводле гэтага паведамлення, плануецца, што новыя расцяжкі з’явяцца на беларуска-польскай і беларуска-літоўскай граніцах. У нашым рэгіёне гэта каля мытнага пункта пропуску “Каменны Лог” Ашмянскага раёна і каля мытнага пункта пропуску “Катлоўка” Астравецкага раёна. Таксама расцяжкі павінны быць устаноўленыя каля мытных пунктаў “Пагранічны” Бераставіцкага раёна, “Брузгі” і “Прывалка” Гродзенскага раёна і “Беняконі” Воранаўскага раёна. Прэс-служба ДАІ Гродзенскай вобласці паведамляе: на дарогах вобласці ў 2011 годзе загінулі 140 чалавек. 40 з іх – падчас дарожна-транспартных здарэнняў, якія адбыліся з удзелам замежных вадзіцеляў. Гродзенская дзяржаўтаінспекцыя звяртаецца да чытачоў сайта gaigrodno.by з прапановай выказаць сваё меркаванне пра новыя расцяжкі на англійскай мове. Сяргей ЗЯНЬКО. Фота gaigrodno.by
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гродзенская дзяржаўтаінспекцыя распрацавала эскізы расцяжак на англійскай мове. На расцяжках па-англійску напісана: “На Гродзеншчыне ліхачоў пазбаўляюць...
|
|