Затрымалі "веласіпедных" злачынцаў
21.06.2012
—
ЧП
|
Аператыўнікі аддзела крымінальнага вышуку Цэнтральнага РУУС сталіцы затрымалі трох падлеткаў, якія здзяйснялі крадзяжы веласіпедаў у розных раёнах горада. — Толькі ў Цэнтральным раёне яны "адзначыліся" чатыры разы. Падлеткі выбіралі дамы элітнай забудовы і з раніцы адпраўляліся на пошукі падыходзячай ахвяры. Знайшоўшы яе, здзяйснялі крадзеж, — паведаміла прэс-афіцэр Цэнтральнага РУУС г. Мінска Святлана Кабкова. — Украдзеныя двухколавыя "машыны" зламыснікі рэалізоўвалі на адным з рынкаў сталіцы па 70-100 долараў за адзінку. Вылічыць выкрадальнікаў веласіпедаў атрымалася дзякуючы відэакамеры, якая была ўстаноўлена на адным з пад'ездаў, дзе было здзейснена чарговае злачынства. Сяргей РАСОЛЬКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аператыўнікі аддзела крымінальнага вышуку Цэнтральнага РУУС сталіцы затрымалі трох падлеткаў, якія здзяйснялі крадзяжы веласіпедаў у розных раёнах горада. |
|