Палез у "госці" праз балкон.... 21.by

Палез у "госці" праз балкон...

27.06.2012 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Увечары 21-гадовая дзяўчына знаходзілася дома разам з сястрой і сваім хлопцам. У нейкі момант сёстры выйшлі пакурыць на балкон. "Выхад" скончыўся пранікненнем у жыллё старонніх людзей і бойкай...

— Калі дзяўчаты знаходзіліся на балконе, на іх звярнуў увагу п'яны малады чалавек, які сядзеў на дзіцячай пляцоўцы. Незнаёмец стаў прасіцца да сясцёр у госці, аднак тыя адмовілі, — расказала журналісту "Звязды" прэс-афіцэр Першамайскага РУУС г. Мінска Вольга Куцько. — Аднак настойлівага "кавалера" гэта не спыніла. Балазе, кватэра, дзе знаходзіліся маладыя людзі, была на другім паверсе. Па кратах на вокнах жылля першага паверха незнаёмец паспрабаваў прабіцца ў кватэру да дзяўчат, выбіўшы балконныя дзверы. Тут на шляху "кавалера" паўстаў хлопец гаспадыні жытла. Паміж маладымі людзьмі пачалася бойка. Да яе неўзабаве далучыўся хаўруснік п'янага дэбашыра, забраўшыся ў кватэру тым жа шляхам — праз балкон. Праўда, пераможцамі з канфлікту выйшлі гаспадары, у якіх атрымалася выпхнуць нахабнікаў за парог, зачыніць дзверы і выклікаць міліцыю. Калі хлопцы ўбачылі патрульную машыну, паспрабавалі ўцячы, але былі затрыманы. Як пазней высветлілася, абодва візіцёры ўжо мелі канфлікт з законам за незаконнае абарачэнне наркотыкаў і згоны. Яны і пазнаёміліся падчас адбыцця пакаранняў. Цяпер ім разам давядзецца адказваць і за хуліганства.

Сяргей РАСОЛЬКА

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Увечары 21-гадовая дзяўчына знаходзілася дома разам з сястрой і сваім хлопцам. У нейкі момант сёстры выйшлі пакурыць на балкон. "Выхад" скончыўся пранікненнем...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика