1 ліпеня. Тры аварыі з удзелам матацыклістаў. Адзін загінуў, двое – у бальніцы
04.07.2012
—
ЧП
|
Тры дарожна-транспартныя здарэнні, у якіх пацярпелі вадзіцелі матацыклаў, адбыліся ў Маладзечанскім і Мядзельскім раёнах у нядзелю, 1 ліпеня. Прэс-служба міліцыі Мінскай вобласці паведамляе: у Маладзечанскім раёне 31-гадовы мужчына без вадзіцельскага пасведчання і моташлема, кіруючы матацыклам “Ява-350”, на закругленні дарогі не справіўся з кіраваннем. Ён выехаў на абочыну, наехаў на дарожны знак, пасля гэтага ўдарыўся ў дрэва. Ад атрыманых траўмаў матацыкліст памёр на месцы здарэння. У Мядзельскім раёне 19-гадовы матацыкліст, які таксама не меў правоў кіравання, на матацыкле “ІЖ” выехаў на абочыну і ўрэзаўся ў апору лініі электраперадач. Моташлема ў кіроўцы таксама не было. Вынік – адкрытая чэрапна-мазгавая траўма і рэанімацыйнае аддзяленне бальніцы. І зноў Маладзечанскі раён. Перакуліўся нецвярозы 35-гадовы кіроўца скутэра. З цялеснымі паўшкоджаннямі яго даставілі ў бальніцу. Сяргей ЗЯНЬКО. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тры дарожна-транспартныя здарэнні, у якіх пацярпелі вадзіцелі матацыклаў, адбыліся ў Маладзечанскім і Мядзельскім раёнах у нядзелю, 1 ліпеня.
|
|