Дагуляліся
11.07.2012
—
ЧП
|
— Мужчыны 1984 і 1982 года нараджэння, папярэдне аб'яднаўшыся ў арганізаваную групу, ажыццяўлялі незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць — адкрылі казіно так званых кэш-гульняў у покер за наяўныя грошы. Падазраваныя займаліся прадпрымальніцкай дзейнасцю, не маючы дзяржаўнай рэгістрацыі альбо спецыяльнага дазволу, — расказвае Іна Гарбачова, афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці. — З мэтай арганізацыі ігральнай дзейнасці яны арандавалі памяшканне на тэрыторыі Першамайскага раёна горада Віцебска. Закупілі ўсё неабходнае абсталяванне: сталы з суконным пакрыццём, фішкі, барную стойку, іншыя прадметы, неабходныя для стварэння інтэр'еру "казіно". Рэкламавалі ігральную ўстанову ў выніку стварэння "афіцыйнай групы" ў папулярнай сацыяльнай сетцы, а таксама на інтэрнэт-сайце, дзе размяшчалі як расклад турніраў, так і расклад гульняў. Злачынства раскрылі супрацоўнікі ўпраўлення па раскрыцці цяжкіх эканамічных злачынстваў Упраўлення ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама ва ўзаемадзеянні са следчым упраўленнем УСК па Віцебскай вобласці. Як высветлілі праваахоўныя органы, члены арганізаванай групы дзейнічалі ў адпаведнасці з папярэднім планаваннем і размеркаваннем роляў. Адзін з падазраваных, выконваючы функцыі арганізатара групы, даваў указанні іншым членам і кантраляваў іх выкананне. А менавіта: арганізоўваў правядзенне турніраў і картачных кэш-гульняў у покер за наяўныя грашовыя сродкі, размяркоўваў даход паміж членамі арганізаванай групы і выкарыстоўваў яго для падтрымання, развіцця незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці і яе фінансавання. Другі падазраваны выконваў функцыі выканаўцы: па ўказанні кіраўніка групы ажыццяўляў кантроль за правядзеннем кэш-гульняў у покер, вёў перамовы з кліентамі аб правядзенні кэш-гульняў, займаўся рашэннем гаспадарчых пытанняў. За ўвесь перыяд незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці арганізаваная група атрымала каля 100 мільёнаў беларускіх рублёў даходу — шляхам спагнання пэўных працэнтаў з выйгрышу кліентаў "казіно". Упраўленнем Следчага камітэта па Віцебскай вобласці распачата крымінальная справа. Аляксандр ПУКШАНСКІ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Віцебску спынена дзейнасць падпольнага казіно
|
|