Не зрабіў высноў — адказвай
12.07.2012
—
ЧП
|
Непрацуючага 30-гадовага грамадзяніна ўжо неаднойчы прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правілаў вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства. Ды, відаць, тая навука не пайшла на карысць, бо зараз браканьеру пагражае крымінальная адказнасць. На выездзе з вадаёма ў Талачынскім раёне работнікі Аршанскай міжрайінспекцыі праверылі яго аўтамабіль і знайшлі ў багажніку лодку і дзве сеткі агульнай даўжынёй 100 метраў са свежай азёрна-рачной рыбай. Усё гэта разам з уловам канфіскавана. Шкоду прыродным рэсурсам ацанілі ў больш чым 21 мільён рублёў. Сяргей РАСОЛЬКА Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Непрацуючага 30-гадовага грамадзяніна ўжо неаднойчы прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правілаў вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і... |
|