Актывізаваліся кватэрныя злодзеі
21.07.2012
—
ЧП
|
Супрацоўнікі Першамайскага РУУС сталіцы на месцы здзяйснення злачынства затрымалі 25-гадовую мінчанку. Раней судзімая непрацуючая дзяўчына падазраецца ў здзяйсненні кватэрных крадзяжоў. Зламысніца трапляла ў жыллё праз незачыненыя дзверы і балконы першых паверхаў, паведамілі ў Першамайскім РУУС. Спачатку дзяўчына звярнула ўвагу на такое незачыненае акно ў доме па вуліцы Фогеля. Каб пераканацца ў адсутнасці ў кватэры гаспадароў, яна спачатку зайшла ў пад'езд і пазваніла ў дзверы. Ніхто не адчыніў. Пасля гэтага зламысніца залезла ў жыллё праз акно. У якасці здабычы дзяўчыне дасталіся ноўтбук, мабільны тэлефон і завушніцы. Наступным "аб'ектам" стала кватэра ў доме па вуліцы Пуцілава: тут быў адчынены балкон. Толькі на гэты раз зламысніца палічыла неабавязковым правяраць наяўнасць у жыллі гаспадароў. Дзяўчына залезла ў кватэру і пачала пошук каштоўных рэчаў. За гэтым заняткам яе і заспеў гаспадар, які быў дома. Мужчына затрымаў нечаканага візіцёра і выклікаў міліцыю. Сума нанесенай шкоды склала 4,5 мільёна рублёў. Сяргей РАСОЛЬКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Супрацоўнікі Першамайскага РУУС сталіцы на месцы здзяйснення злачынства затрымалі 25-гадовую мінчанку. Раней судзімая непрацуючая дзяўчына падазраецца ў...
|
|