Цягач праваліўся на мосце
26.07.2012
—
ЧП
|
Каля васьмі гадзін вечара грузавік "МАЗ 5440" з паўпрычэпам, які належаў ААТ "Косаўскае мэблевае вытворчае аб'яднанне", каля вёскі Слабада Пухавіцкага раёна пераязджаў Свіслач па драўляным мосце. У момант руху па ім будаўнічыя канструкцыі разбурыліся і сядзельны цягач праваліўся. Як распавёў галоўны спецыяліст цэнтра прапаганды і навучання пры Мінскім абласным упраўленні МНС Аляксей Рак, памерамі быў пабудаваны ў 1978 годзе. Вышыня да воднай паверхні складае 3 м. Папераджальных дарожных знакаў не было. Пры здарэнні пацярпелых не было. Дарожныя зносіны з вёскай Слабада не парушаны. Расследаваннем прычын і абставін дарожна-транспартнага здарэння займаецца ДАІ Пухавіцкага раёна. Ехаў грамадзянін на веласіпедзе...У паляўнічых угоддзях Калінкавіцкай раённай структуры "Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў" ехаў грамадзянін на веласіпедзе. А калі яго спынілі работнікі Мазырскай міжрайінспекцыі, высветлілася, што ён вёз пакет з незарэгістраванай паляўнічай стрэльбай і дзічыну. Падчас разбіральніцтва было ўстаноўлена, што гэты чалавек незаконна здабыў казулю, разабраў яе і мяса вёз дадому. Шкода ад учынку браканьера склала 6 мільёнаў рублёў. Праваахоўныя органы вырашаюць пытанне адносна крымінальнай адказнасці грамадзяніна. Сяргей РАСОЛЬКА. Цыгарэты на ночКаля сарака пасажыраў міжнароднага аўтобуса вымушаны былі правесці ноч у зале чакання Краўцоўскага мытнага пункта ў Новай Гуце. Транспарт затрымаў кіроўца аўтобуса маршруту Адэса — Рыга, які спрабаваў правезці буйную партыю цыгарэт. Кантрабанду знайшлі ў ходзе планавага агляду пасажырскага аўтобуса "Неаплан", які належыць латвійскай фірме, супрацоўнікі мытні. Яны звярнулі ўвагу на абсталяванне спальнага месца кіроўцы. Пад дэкаратыўнай накрыўкай знаходзіліся схаваныя цыгарэты з украінскімі акцызнымі маркамі. З дзвюх схованак было канфіскавана 1680 пачкаў цыгарэт на суму звыш 13 мільёнаў беларускіх рублёў. Кіроўцы пагражае штраф да 5 мільёнаў беларускіх рублёў, а незаконна ўвезеныя цыгарэты канфіскаваны. Ірына АСТАШКЕВІЧ. Сумнае НаваселлеКаля вёскі Наваселле Шаркаўшчынскага раёна 49-гадовы жыхар Мёраў, які знаходзіўся за рулём аўтамашыны "Фіят", не справіўся з кіраваннем. Аўто выехала на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнулася з "Фордам". У выніку гэтага ДТЗ вадзіцель "Фіята" атрымаў траўмы, а пасажырка — 18-гадовая дачка кіроўцы — ад атрыманых траўмаў памерла на месцы здарэння. А на аўтадарозе Віцебск — Лёзна, паблізу вёскі Раніна Віцебскага раёна, "Пежо" пры выездзе з другараднай дарогі на галоўную сутыкнулася з "Фордам", зарэгістраваным у Расіі. У выніку ДТЗ вадзіцель "Пежо", 65-гадовы жыхар Віцебска, ад атрыманых траўмаў памёр на месцы здарэння. А ў "Фордзе" пацярпелі два пасажыры — 23 і 30 гадоў. З цялеснымі пашкоджаннямі рознай ступені цяжкасці яны былі шпіталізаваны. Забіў з-за рэўнасці39-гадовы жыхар вёскі Драбушова Бешанковіцкага раёна падазраецца ў забойстве 44-гадовай сужыцелькі. Цела яе знайшлі каля дома мужчыны. Міліцыянерамі папярэдне ўстаноўлена, што з-за рэўнасці ён моцна пабіў даму. Мужчыну затрымалі. Аляксандр ПУКШАНСКІ. Свіння ў калодзежыУ Хойніцкім раёне работнікі МНС выратавалі свінню, якая патрапіла ў... калодзеж. Адбылося гэтае здарэнне ўдзень ў вёсцы Рудакоў. Балазе, калодзеж глыбінёй тры метры не эксплуатаваўся. Жывёліна належала мясцовай жыхарцы. Пры дапамозе вяроўкі свінню выцягнулі на паверхню. Сяргей РАСОЛЬКА. Хто на дзіка, хто на лася...Паблізу адной з вёсак Баранавіцкага раёна работнікі Ганцавіцкай міжрайінспекцыі затрымалі дваіх грамадзян 1969 і 1981 гадоў нараджэння. Палюючы без дазвольных дакументаў, гэтыя людзі здабылі двух дзікоў. Як паведамілі ў Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, у іх канфіскавана 200 кілаграмаў дзічыны, а таксама дзве паляўнічыя стрэльбы. Адна з іх, дарэчы, аказалася незарэгістраванай. Шкода склала 12 мільёнаў рублёў. Браканьераў чакае крымінальная адказнасць. У гэты ж дзень работнікі Стаўбцоўскай міжрайінспекцыі разам з прадстаўнікамі Валожынскай раённай структуры "Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў" у паляўнічых угоддзях вышэйназванага карыстальніка таксама затрымалі двух грамадзян, якія разбіралі тушу лася. Адзін з іх, 1978 года нараджэння, быў затрыманы. Паводле яго слоў, лася здабыў старэйшы на год таварыш, а ён, маўляў, толькі дапамагаў разабраць тушу. Шкода прыродным рэсурсам ацэнена ў 9,5 мільёна рублёў. Загінуў на пераездзеУ Гомелі адбылося дарожна-транспартнае здарэнне на чыгуначным пераездзе: кіроўца легкавіка сутыкнуўся з металічнай апорай і ад атрыманых траўмаў загінуў на месцы. Як расказаў старшы інспектар цэнтра прапаганды МНС Алег Малевіч, усё здарылася ў 5.20 раніцы на чыгуначным пераездзе па вуліцы Украінскай. 24-гадовы гамяльчанін, кіруючы аўтамабілем "Альфа Рамэа", сутыкнуўся са стацыянарнай апорай, прызначанай для перакрыцця праезду праз пераезд. Сяргей РАСОЛЬКА Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Каля васьмі гадзін вечара грузавік "МАЗ 5440" з паўпрычэпам, які належаў ААТ "Косаўскае мэблевае вытворчае аб'яднанне", каля вёскі Слабада Пухавіцкага...
|
|