40 чалавек зніклі ў лясах
02.08.2012
—
ЧП
|
Супрацоўнікамі міліцыі Віцебскай вобласці адшукваюцца 40 чалавек, што прапалі без вестак за апошнія дзесяць гадоў. Гэтыя грамадзяне пайшлі ў лес для збору лясных дароў і не вярнуліся. Палова з іх — пенсіянеры. Сёлетнім летам не мелі поспеху пошукі двух такіх грамадзян. Супрацоўнікі крымінальнага вышуку УУС Віцебскага аблвыканкама нагадваюць, як правільна арганізаваць паход у лес. Перш за ўсё блізкія і сваякі павінны дакладна ведаць, куды адправіўся чалавек, з кім ён пайшоў. Неабходна мець пры сабе мінімальны запас пітной вады. Таксама перад паходам у лес трэба абавязкова зарадзіць мабільны тэлефон. Нават калі на мабільным рахунку скончыліся грошы, можна выклікаць экстранныя службы. Выратавальнікі раяць узяць з сабой набор запалак у воданепранікальнай упакоўцы... Адзенне для паходу ў лес рэкамендуецца выбіраць яркіх тонаў. Камуфляжная форма, старыя курткі, якія грыбнікі апранаюць для паходу ў лес, толькі ўскладняюць пошукі зніклых, паколькі "зліваюцца" з дрэвамі. Аляксандр ПУКШАНСКІ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Супрацоўнікамі міліцыі Віцебскай вобласці адшукваюцца 40 чалавек, што прапалі без вестак за апошнія дзесяць гадоў. |
|