Махляр пад выглядам амерыканскага міратворца абрабаваў жыхарку Смаргоні. 21.by

Махляр пад выглядам амерыканскага міратворца абрабаваў жыхарку Смаргоні

03.08.2012 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аб гэтым паведаміў афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч.

Жыхарка Смаргоні 1956 года нараджэння пазнаёмілася ў інтэрнэце з чалавекам, які прадставіўся высокапастаўленым амерыканскім ваенным, героем афганскай вайны ў складзе міратворчых сіл. Між іншым ён расказаў, што ў час апошняй спецаперацыі ў Афганістане стаў уладальнікам рукзака з доларамі. Выклікаўшы прыхільнасць жанчыны, "герой вайны" заявіў, што пасля выхаду ў адстаўку мае намер прапанаваць руку і сэрца, і для далейшага сумеснага жыцця ён мае намер перадаць увесь рукзак валюты ёй. Аднак сам ён прыехаць не можа, таму што паранены ў нагу, таму перадасць грошы праз кур'ера.

У хуткім часе жанчына сапраўды атрымала паведамленне, у якім гаварылася пра тое, што кур'ера затрымалі на кіеўскай мытні з-за грошай, якія ён перавозіў. Каб адпусціць яго, патрабаваліся адкупныя ў суме $3,2 тыс. Беларуска пералічыла патрэбную суму праз плацежную сістэму Wеstеrn Unіоn. Як і трэба было чакаць, больш яна нічога не чула ні пра грошы, ні пра "амерыканскага героя".

Смаргонскі раённы аддзел Следчага камітэта праводзіць расследаванне крымінальнай справы, узбуджанай па ч.3 арт. 209 КК Беларусі (махлярства, учыненае ў буйным памеры).

БЕЛТА.

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жыхарка Смаргоні 1956 года нараджэння пазнаёмілася ў інтэрнэце з чалавекам, які прадставіўся высокапастаўленым амерыканскім ваенным, героем афганскай вайны ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика