На вышыні, з крывацёкам. 21.by

На вышыні, з крывацёкам

04.08.2012 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

45-гадовы гамяльчанін, які працаваў мантажнікам у Хойніках, сарваўся з вышыні і трапіў на адну з будаўнічых канструкцый. Як расказалі ў прэс-службе Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС, апоўдні на Хойніцкі ўчастак па вытворчасці камбікармоў мясцовага сельгаспрадпрыемства тэрмінова выклікалі выратавальнікаў і медыкаў. Дапамога спатрэбілася мужчыну, які ў той момант з моцным крывацёкам знаходзіўся на верхнім узроўні зернесушыльнага комплексу — на вышыні каля 10 метраў. Самастойна спусціцца па вертыкальных лесках мантажнік не мог. Супрацоўнікі МНС пры дапамозе выратавальнай вяроўкі апусцілі чалавека на зямлю. Брыгадай хуткай медыцынскай дапамогі пацярпелы дастаўлены ў Хойніцкую бальніцу з рэзанай ранай грудной клеткі. Прычыны здарэння высвятляюцца.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
45-гадовы гамяльчанін, які працаваў мантажнікам у Хойніках, сарваўся з вышыні і трапіў на адну з будаўнічых канструкцый.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика