Дачнік у Стахоўцах Мядзельскага раёна знайшоў снарад
05.08.2012
—
ЧП
|
У вёсцы Стахоўцы Занарачанскага сельсавета 3 жніўня 37-гадовы жыхар Занарачы знайшоў артылерыйскі снарад часоў Вялікай Айчыннай вайны. Паводле інфармацыі прэс-службы міліцыі Мінскай вобласці, у Стахоўцах мужчына займаўся землянымі работамі на тэрыторыі свайго дачнага ўчастка. Артылерыйскі снарад дыяметрам 150 міліметраў ён знайшоў вечарам. У міліцыю звярнўся ў 19 гадзін 30 хвілін. На месцы знаходкі выставілі ахову і выклікалі з Мінску сапёраў, якія абясшкодзілі снарад. Сяргей ЗЯНЬКО. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У вёсцы Стахоўцы Занарачанскага сельсавета 3 жніўня 37-гадовы жыхар Занарачы знайшоў артылерыйскі снарад часоў Вялікай Айчыннай вайны.
|
|