Маланкавая атака
07.08.2012
—
ЧП
|
Навальніца, якая пракацілася па паўднёвых раёнах Брэстчыны ў ноч на панядзелак, нарабіла бед, стварыла шмат праблем розным службам і грамадзянам. З 18 пажараў, якія адбыліся за суткі, прычынай 10 сталі ўдары маланкі. У Пружанскім раёне ад прамога ўдару электрычнага разраду загарэлася піларама. Падраздзяленні МНС пажар хутка лакалізавалі, потым ліквідавалі зусім. Але згарэў дах піларамы, пашкоджаны дрэваапрацоўчы станок. У Драгічынскім і Івацэвіцкім раёнах пацярпелі прыватныя падворкі. Ад удараў маланкі загараліся хлявы і гаспадарчыя пабудовы. Па вобласці зафіксаваны дзясятак такіх выпадкаў. Згарэла 20 тон грубых кармоў. У Брэсцкім раёне без электрычнасці засталося 3000 прыватных дамоў, дзве малочнатаварныя фермы. Ліквідацыяй наступстваў абясточвання займаліся тры аварыйныя брыгады. Да абеду электразабеспячэнне, у асноўным, было адноўлена. Ад моцнага дажджу затапіла некаторыя ўчасткі дарог у самім абласным цэнтры. Святлана ЯСКЕВІЧ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Навальніца, якая пракацілася па паўднёвых раёнах Брэстчыны ў ноч на панядзелак, нарабіла бед, стварыла шмат праблем розным службам і грамадзянам
|
|