Даў парулiць?. 21.by

Даў парулiць?

10.08.2012 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У рэанiмацыi зараз знаходзiцца 17-гадовы юнак, якi кiраваў машынай "Kia" на аўтадарозе, што вядзе ад пункту пропуска Новая Гута да Гомеля. Сям'я (бацька i двое сыноў з горада Чэхава Маскоўскай вобласцi) вярталiся з адпачынку дадому. Аварыя адбылася каля вёскi Калiнiна. У прэс-службе ДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама расказалi, што хлопец не справiўся з кiраваннем i выехаў на паласу сустрэчнага руху, пасля чаго iншамарка сутыкнулася з МАЗам. У вынiку 47-гадовы бацька, якi сядзеў на пярэднiм сядзеннi, загiнуў на месцы здарэння. Старэйшы 21-гадовы сын памёр ад траўмаў у бальнiцы. За жыццё малодшага змагаюцца медыкi.

Iрына АСТАШКЕВIЧ.

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У рэанiмацыi зараз знаходзiцца 17-гадовы юнак, якi кiраваў машынай "Kia" на аўтадарозе, што вядзе ад пункту пропуска Новая Гута да Гомеля.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика