У Маладзечне зарэзалі касіра букмекерскай канторы
27.08.2012 11:48
—
ЧП
|
У Маладзечне зарэзалі касіра букмекерскай канторы Здарэнне адбылося ў пятніцу, 24 жніўня, паведаміў намеснік начальніка Маладзечанскага дэпартамента аховы Уладзімір Васількоў.
Злачынца прыйшоў у кантору каля бара "Блюз" за некалькі хвілін да закрыцця, каля 22 гадзін. Патрабаваў у касіра грошы. Калі ён нанёс 39-гадовай жанчыне ўдар нажом, яна паспела націснуць кнопку выкліка аховы. Злачынца збег з месца забойства з выручкай. Касір загінула на месцы здарэння. Смерць жанчыны, паводле слоў старшага следчага Маладзечанскага райаддзела следчага камітэта Арцёма Кавалевіча, наступіла ад вострай страты крыві пасля колата-рэзаных удараў у шыю. Затрыманы 24-гадовы мужчына, якога падазраюць у злачынстве. Падазроны мае судзімасць. Жанчына працавала ў букмекерскай канторы некалькі месяцаў. У яе засталася дачка, якой 21 год. Крымінальная справа ўзбуджаная па другой частцы 139 артыкула Крымінальнага кодэкса - "Забойства з карыслівых намераў". Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У яе засталася дачка, якой 21 год. |
|